Аб узнагароджанні дырэктара БелНДІДАС А.Я.Рыбакова Ганаровай граматай УНДІДАС

15 красавіка 2026 г. на пасяджэнні дырэкцыі БелНДІДАС дырэктару інстытута, кандыдату гістарычных навук А.Я.Рыбакову была ўручана Ганаровая грамата Федэральнай бюджэтнай установы «Усерасійскі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы». Ганаровая грамата ўручана за актыўнае супрацоўніцтва з УНДІДАС і значны асабісты ўклад у прасоўванне навуковага інфармацыйна-аналітычнага часопіса «Вестник ВНИИДАД» у расійскіх навукаметрычных базах даных.

Ад імя расійскіх калег Ганаровую грамату ўручыў намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук.

Калектыў БелНДІДАС павіншаваў свайго кіраўніка з узнагародай, які, у сваю чаргу, адзначыў, што ў ёй адлюстравана праца кожнага работніка інстытута.

На фота: Намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук і дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў з Ганаровай граматай УНДІДАС