25 сакавіка 2026 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы
На пасяджэнні Вучонага савета, які адбыўся на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых навукова-даследчых работ за першы квартал 2026 года. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Дарагуш, С.Я.Купрыянаў, І.А.Ганчарова, З.В.Антановіч, К.П.Дзярновіч, В.А.Барбарчук, У.Д.Русецкая, М.М.Ялінская, М.А.Касяк.
Вынікі распрацовак па ўсіх планавых навуковых тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.
Актыўны ўдзел у рабоце Вучонага савета прынялі намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, намеснік дырэктара Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплёўка. Былі выказаны карысныя парады і заўвагі па падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў праектах.
![]() |
| 1. Пасяджэнне Вучонага савета адкрывае дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў |
![]() |
| 2. Падчас работы Вучонага савета |
![]() |
| 3.Падчас работы Вучонага савета |
![]() |
| 4. Са справаздачай выступае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова |
![]() |
| 5. Са справаздачай выступае навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства В.А.Барбарчук |




