Аб правядзенні ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» адзінага дня інфармавання

18 сакавіка 2026 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы» было арганізавана правядзенне адзінага дня інфармавання насельніцтва. З калектывам архіва вялі бяседу намеснік старшыні Рэчыцкага райвыканкама Марына Самуілаўна Балынская, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справам моладзі Вольга Васільеўна Навіцкая і намеснік старшыні камісіі па справам непаўналетніх Наталля Віктараўна Анціпенка.

У ходзе сустрэчы госці інфармавалі архівістаў аб тым, што моцныя рэгіёны з’яўляюцца прыарытэтам праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ўжо другое пяцігоддзе. Даступныя сучасныя школы і дзіцячыя сады, якасная медыцынская дапамога, шматфункцыянальныя фізкультурна-аздараўленчыя комплексы – усё гэта неад’емныя складаючыя формулы «моцныя рэгіёны». Апрача таго, была ўдзелена ўвага пытанню бяспекі дзяцей у свабодны ад вучобы час і адказнасці бацькоў за іх выхаванне.

У час адзінага дня інфармавання работнікі Рэчыцкага дзяржархіва задавалі членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы ўласныя пытанні.

 

1. Калектыў ЗДАРэч у час адзінага дня інфармавання насельніцтва
2. Інфармацыйна-прапагандысцкая група Рэчыцкага райвыканкама ў час сустрэчы з работнікамі ЗДАРэч
3. Работнікі ЗДАРэч задаюць пытанні членам інфармацыйна-прапагандысцкай групы