У БДАНТД прайшоў сход калектыву, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
13 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшло мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Перад прысутнымі выступіў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы Рабецкі Вячаслаў Вітальевіч, які падкрэсліў, што Канстытуцыя – гэта не проста прававы дакумент, а адлюстраванне волі народа. Зрабіўшы выбар на карысць захавання традыцый і ўмацавання нацыянальных каштоўнасцей, беларусы заклалі трывалы фундамент, які дае магчымасць нам сёння ўпэўнена глядзець у будучыню і эфектыўна супрацьстаяць сучасным выклікам.
Мерапрыемства стала яшчэ адным крокам у рэалізацыі важнай місіі БДАНТД: не толькі захоўваць навукова-тэхнічныя дасягненні нацыі, але і выхоўваць пачуццё патрыятызму і прававой культуры ў супрацоўнікаў. Веданне Канстытуцыі і павага да дзяржаўных інстытутаў – гэта грамадзянскі абавязак кожнага, хто стаіць на варце гістарычнай праўды.
На фота: Рабецкі В.В. падчас выступу
![]() |
