Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў міжнародным круглым стале «Нам патрэбна адна Перамога. Уклад народаў СССР у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў» у г.Пскове (РФ)

13 сакавіка 2026 г. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці ў рамках дагавора аб супрацоўніцтве прыняў удзел у міжнародным круглым стале ў рэжыме відэаканферэнцсувязі «Нам патрэбна адна Перамога. Уклад народаў СССР у Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», які прайшоў у г.Пскове (РФ) на базе Музея гісторыі акупацыі і генацыду насельніцтва Пскоўскай вобласці 1941-1945 гг.

Старшы навуковы супрацоўнік Мая Валянцінаўна Вашчанка выступіла з дакладам «Гомельшчына партызанская». Даклад быў прысвечаны гераічнай баявой дзейнасці камсамольска-маладзёжнага дыверсійнага партызанскага атрада імя Будзённага. Даклад утрымліваў звесткі з архіўных дакументаў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці аб гераічным баявым шляху байцоў партызанскага атрада – Марозава Анатоля Пятровіча, Ляўкова Пятра Ісакавіча, Гаршунова Мікалая Карпавіча, Малышавай Наталлі Пятроўны, Маскаленкі Евы Васільеўны. А таксама звесткі з дакументаў Нацыянальнага архіва РБ, Дзяржаўнага архіва грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці і сямейнага архіва сям’і Панковых аб Варвары Панковай-Вырвіч, якая кіравала партызанскім атрадам.

У заключэнне свайго выступлення Мая Валянцінаўна расказала аб працы архіва ў галіне папулярызацыі дакументаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У прыватнасці – аб сустрэчы калектыву архіва і запрошаных навучэнцаў кадэцкага каледжа г.Гомеля з пляменнікам Варвары Пятроўны Панковай-Вырвіч Ігарам Леанідавічам Кузьмянком, якая напярэдадні адбылася ў абласным архіве.

На фота: Выступленне М.В.Вашчанка на круглым стале