Дзяржархіў Мінскай вобласці прыняў удзел у мерапрыемстве да Дня Канстытуцыі
11 сакавіка 2026 года адбыўся візіт губернатара Мінскай вобласці Аляксея Кушнарэнкі ў ДУА «Гімназія № 1 г. Слуцка». У рамках акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі» кіраўнік вобласці ўручыў пашпарты 25 школьнікам.
Пашпарты ўручаліся найлепшым прадстаўнікам моладзі (актывістам, прызёрам і пераможцам раённых, абласных і рэспубліканскіх конкурсаў, алімпіяд).
Мерапрыемства прайшло ў самай старэйшай навучальнай установе на тэрыторыі Беларусі – гімназіі №1 г. Слуцка, якая была заснавана яшчэ ў пачатку XVII стагоддзя. Навучэнцы правялі экскурсію па ўстанове.
Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прадставіў на мерапрыемстве перасоўную банэрную выставу «МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ — СЭРЦА ВЯЛІКАЙ БЕЛАРУСІ».
Гэта выстаўка ў дакументах і фактах адлюстроўвае амаль векавую гісторыю Мінскай вобласці: ад стварэння самой вобласці ў 1938 годзе і змянення яе граніц, да аднаўлення ў пасляваенны перыяд і будаўніцтва важных прамысловых аб’ектаў.
На фота: Падчас мерапрыемства
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |



