Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб адкрыцці ў Рэчыцы мемарыяльнай дошкі ўрачу-хірургу, ганароваму грамадзяніну Рэчыцкага раёна М.Ф.Мітраховічу

У Рэчыцы доўгія гады жыў і працаваў выдатны ўрач-хірург, артапед, траўматолаг Міхаіл Мітраховіч (1930-2019), асабістыя дакументы якога знаходзяцца на пастаянным захоўванні ў Рэчыцкім дзяржархіве. Нават праз гады пасля яго смерці жыхары Рэчыцкага краю, абавязаныя Міхаілу Фядосавічу сваім жыццём і здароўем, добрым словам успамінаюць яго як высокакваліфікаванага спецыяліста і проста неабыякавага чалавека.

Кіраўніцтва Рэчыцкага раёна таксама не засталося ў баку ў пытанні ўвекавечання памяці М.Ф. Мітраховіча. 28 жніўня 2020 года было прынята рашэнне №2331 Рэчыцкага райвыканкама аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі Міхаілу Фядосавічу на доме па вуліцы Сняжкова, 8, дзе ён жыў. Адкрыццё дошкі адбылося 1 мая 2021 года ў прысутнасці прадстаўнікоў адміністрацыі раёна, грамадскіх арганізацый, удавы ўрача Алімпіяды Якаўлеўны, яго калег і простых грамадзян.

 

1. Фатаграфія М.Ф.Мітраховіча. 1957 г.
ЗДАРэч. Ф.705. Воп.1. Спр.13. Арк.1
2. Рашэнне №2331 Рэчыцкага райвыканкама «Аб устаноўцы мемарыяльнай дошкі Мітраховічу М.Ф».. 28 жніўня 2020 г.
ЗДАРэч. Ф.348. Воп.4. Спр.1296. Арк.107
3. Артыкул «Дзякуй, доктар Мітраховіч!» аб адкрыцці мемарыяльнай дошкі М.Ф.Мітраховічу 1 мая 2021 г. у Рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец»