Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ўшанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў

 

Штогод 15 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, устаноўлены Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь нумар 157 ад 26 сакавіка 1998 года. У гэты дзень у 1989 годзе завяршылася вывад савецкіх войскаў з Афганістана.

У Беларусі высока цэняць патрыятызм і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў. Сімвалам памяці аб афганскай вайне з’яўляецца мемарыяльны комплекс «Востраў Мужнасці і Смутку» ў Мінску.

15 лютага 2026 года прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў «БРСМ» і «Белая Русь» Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці ад імя ўсяго калектыву ўстановы ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла, аддаўшы даніну памяці ўсім, каму наканавана было апынуцца ў эпіцэнтры ваенных дзеянняў за межамі Радзімы.

Мы схіляем галаву перад мужнасцю і стойкасцю нашых землякоў, якія з гонарам і годнасцю сустрэлі выпрабаванні, якія выпалі на іх долю.

Мы аддаём даніну памяці салдатам і афіцэрам, усім тым, хто да канца застаўся верны сваёй клятве, цаной жыцця выканаў абавязак перад Радзімай!

На фота: Супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці наведалі «Востраў Мужнасці і Смутку»