Работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь наведалі прэзентацыю кнігі I.А.Марзалюка пра беларускіх калабарацыяністаў «Кроў на белым тле»

11 лютага 2026 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Кроў на белым тле. Беларускія калабарацыяністы ў гадзіны акупацыі БССР» гісторыка, старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара гістарычных навук, прафесара Ігара Аляксандравіча Марзалюка.

На мерапрыемства былі запрошаны работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ): дырэктар архіва А.К.Дзямянюк, намеснік дырэктара архіва С.В.Кулінок, загадчыкі аддзеламі архіва М.А.Старасценка і У.А.Калабаева.

«Гэтая кніга прысвечана гісторыі здрады. І гісторыі здраднікаў. У ёй праз тэксты дакументаў мы бачым не словы, а факты, якія прызнавалі і тыя, хто супрацьстаяў беларускаму партызанскаму руху», — адзначыў Ігар Аляксандравіч Марзалюк.

Падчас прэзентацыі кнігі Ігар Аляксандравіч адзначыў, што аснову даследавання складаюць архіўныя дакументы, у тым ліку – з фондаў НАРБ.

Ён падзякаваў НАРБ за садзейнічанне і аказаную дапамогу пры падрыхтоўцы выдання.

 

1. Выступленне генеральнага дырэктара НББ В.Ф.Гігіна
2. Выступленне І.А.Марзалюка
3. І.А.Марзалюк падчас аўтограф-сесіі
4. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае І.А Марзалюку зборнік дакументаў «Вільгельм Кубэ. Нацысцкая акупацыйная палітыка ў Беларусі. 1941 – 1943 гг».