СМІ пра мерапрыемствы да 105-годдзя Івана Шамякіна ў БДАМЛМ
30 студзеня 2026 года адукаваная прагрэсіўная частка чалавецтва адзначыла 105-годдзе з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Напярэдадні вечара «Непрыдуманы Шамякін. Ад дакументаў да экрана», арганізаванага ў гэты дзень Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ), Беларускім таварыствам архівістаў і адміністрацыяй сталічнага кінатэатра «Піянер», Дзмітрый Самахвалаў, вядучы навуковы супрацоўнік БДАМЛМ, даў інтэрв’ю журналістам газеты «Звязда», інфармацыйнага агенцтва «Мінск-навіны», тэлеканала «Беларусь 3». Ён распавёў пра гісторыю асабістага фонда 154 Івана Шамякіна ў архіве-музеі, магчымасці выкарыстання яго дакументаў для сучаснага асэнсавання творчасці, пра дакументы, звязаныя з імем Івана Шамякіна, што захоўваюцца ў іншых фондах БДАМЛМ. На думку Д.С.Самахвалава, архіўная дакументальная спадчына – важная крыніца, што дазваляе атрымоўваць аб’ектыўную інфармацыю пра жыццё і творчасць народнага пісьменніка, менавіта ў ёй трэба шукаць сакрэт незвычайнай папулярнасці яго твораў.
З матэрыяламі па выніках інтэрв’ю можна пазнаёміцца па спасылках:
«Непрыдуманы Шамякін» на Беларусь 3
![]() |
| 1. Падчас інтэрв’ю Д.С.Самахвалава |
![]() |
| 2. Удзел у тэлездымках сюжэта тэлеканала «Беларусь 3» |

