Публікацыя зборніка дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы»

26 красавіка 2026 года споўніцца 40 гадоў з дня самай страшнай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва – аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдадні гэтай даты супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы на аснове дакументаў, якія захоўваюцца ў ім, падрыхтавалі і выдалі сборнік «Жыццё пасля Чарнобыля: ад архіўных дакументаў да ўспамінаў». Выданне ахоплівае першыя дзесяць гадоў пасля Чарнобыльскай аварыі і адлюстроўвае развіццё тэрыторый, якія пацярпелі ад радыёактыўнага забруджвання, і мерапрыемствы па ліквідацыі вынікаў і ўвекавечванню памяці аварыі на іх.

 

1. Вокладка сборніка дакументаў «Жыццё пасля Чарнобыля: ад архіўных дакументаў да ўспамінаў»
2-3. Экзэмпляры сборніка дакументаў «Жыццё пасля Чарнобыля: ад архіўных дакументаў да ўспамінаў»