Адкрыццё выставы аб судовым працэсе над гітлераўскімі злачынцамі «Прысуд гісторыі» у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

29 студзеня 2026 года ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Прыгавор гісторыі», прымеркаваная да 80-годдзя Мінскага судовага працэсу.

Змест дадзенай выставы заснаваны на аналізе матэрыялаў справы аб масавых расправах і карных аперацыях, сведчаннях відавочцаў і матэрыялах з фондавых калекцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага Архіва Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў.

БДАКФФД для экспазіцыі прадставіў фільм «Суд народа», 1946 г., рэжысёр Юрый Міхайлавіч Стальмакоў вытворчасці кінастудыі «Савецкая Беларусь» у 4-х частках. Фільм акцэнтуе ўвагу на злачынствах, учыненых Рыхертам , Херфам і Эрдмансдорфам . Фрагменты кінафільма і хранікальныя ўстаўкі пасля выкарыстоўваліся пры вытворчасці іншых дакументальных фільмаў.

Дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Ганчар у сваім выступленні падкрэсліў, што на выставе мы гаворым і ўзгадваем пра тую ахвяру, якую прынёс беларускі народ у страшныя гады Вялікай Айчыннай вайны. «Фільм, які задакументаваў судовы працэс, я рэкамендую паглядзець кожнаму. Можна шмат гаварыць, чытаць дакументы, але калі глядзіш на кадры, дзе камера зафіксавала паказанні сведак і спакойныя асобы злачынцаў, якія не разважаюць аб сваіх злачынствах, то момантамі вельмі складана глядзець», – дадаў ён.

У БДАКФФД захоўваецца вялікі масіў дакументаў, прысвечаных гісторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку і судам. Сярод іх 150 фотадакументаў, якія адлюстроўваюць сам працэс, асобы ўдзельнікаў, сведкаў, суддзяў і саміх злачынцаў.

Дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Дземянюк А.К. перадаў музею зборнік «Вільгельм Кубэ. Нацысцкая акупацыйная палітыка ў Беларусі, 1941-1943 гг.: дакументы і матэрыялы», а таксама распавёў аб падрыхтоўцы архіўных дакументаў па Мінскім судовым працэсе па фондах, якія захоўваюцца ў архіве, які выйдзе ў свет у 2026 годзе.

Экспазіцыя працягне працу да 2 сакавіка.

 

1. Агульны выгляд на прысутных на экспазіцыі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны , г.Мінск, 29 студзеня 2026 г.
2. Дырэктар БДАКФФД Ганчар А.М. і дырэктар НАРБ Дземянюк А.К. на выставе, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны , г.Мінск, 29 студзеня 2026 г.
3. Від гледачоў на мерапрыемстве ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны , г.Мінск, 29 студзеня 2026 г.
4. Гледачы разглядаюць дакументы на выстаўцы «Прыгавор гісторыі», Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны , г.Мінск, 29 студзеня 2026 г.
5. Фотадакументы з архіва БДАКФФД, узятыя для экспазіцыі, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны , г.Мінск, 29 студзеня 2026 г.