Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб зацвярджэнні ў эксплуатацыю будынку Рэчыцкага райвыканкама

11 снежня 1969 года ўбачыла свет рашэнне №480 Рэчыцкага раённага выканаўчага камітэта (ЗДАРэч. Ф.348. Воп.1. Спр.145. Арк.259). Згодна з ім быў зацверджаны ў эксплуатацыю новы будынак райвыканкама, які функцыянуе дагэтуль і ў сценах якога прымаюцца важныя і лёсавызначальныя рашэнні, накіраваныя на развіццё горада Рэчыцы і Рэчыцкага раёна.

 

1. ЗДАРэч. Ф. 348. Воп. 1. Спр. 145. Арк. 259
2. Рэчыцкі раённы выканаўчы камітэт