70-годдзе з дня заснавання або каледж у архіўных дакументах – Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна запрашае пазнаёміцца з віртуальнай выставай, прысвечанай гісторыі Бярэзінскага аграрна-тэхнічнага каледжа

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж» быў створаны ў першым квартале 1956 г. на базе торфапрадпрыемства «Бярэзінскае» Загадам №55 ад 15 лютага 1955 г.Беларускага рэспубліканскага ўпраўлення працоўных рэзерваў і Міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці Беларускай ССР ад 29 кастрычніка 1955 г. за №141/223 «Рамеснае вучылішча №8».

Да 9 красавіка 1956 г. вучылішча было поўнасцю ўкамплектавана кадрамі і згодна з планам на першы квартал 1956 г. зроблены набор 100 чалавек навучэнцаў – 4 навучальныя групы. 11 красавіка 1956 г. дадзены першы званок. Першы выпуск адбыўся 20 лютага 1958 г.

З часам установа расла і развівалася: у 1957 г. пабудаваны навучальны корпус і інтэрнат №1, у 1969 г. – інтэрнат №2, 8 кастрычніка 1971 г. здадзены культурна-бытавы комплекс; дадаваліся новыя навучальныя спецыяльнасці, вучылішча некалькі разоў пераназывалася. Сёння яно носіць назву ДУА «Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж».

Мэта і задачы каледжа – падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых кадраў, выхаванне грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны. За час існавання ўстановы адукацыі было падрыхтавана больш за 10 тыс. кваліфікаваных працоўных кадраў.

Выстаўка «Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Бярэзінскі аграрна-тэхнічны каледж». Да 70-годдзя з дня заснавання»