Зборная Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных устаноў прыняла ўдзел у інтэлектуальнай гістарычнай віктарыне

29 студзеня 2026 г. зборная Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных устаноў прыняла ўдзел у інтэлектуальнай гістарычнай віктарыне «Нам дадзена права памятаць…».

Правядзенне віктарыны арганізавана Саветам Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў у мэтах захавання памяці і гістарычнай праўды аб гераічным подзвігу беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і ўмацаванні каманднай згуртаванасці сярод работнікаў устаноў і арганізацый г.Мінска, у адпаведнасці з пастановай прэзідыума Савета Мінскага гарадскога аб’яднання № 12/155.

Віктарына праводзілася ўпершыню. Месцам правядзення стаў гасцінічны комплекс «Арбіта» ў г.Мінску.

Зборную ўзначаліў вядучы рэферэнт аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Дэпартамента Странкоўскі Алег Сяргеевіч, у якасці трэнера каманды выступіў намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Кулінок Святаслаў Валянцінавіч.

Падтрымлівалі ігракоў Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрык Уладзімір Іосіфавіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Дэпартамента Задзіран Юлія Анатольеўна.

Шкруднеў Сяргей Анатольевіч, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання прафсаюзаў, вітаючы ўдзельнікаў мерапрыемства, адзначыў важнасць і запатрабаванасць правядзення такіх інтэлектуальных спаборніцтваў, у тым ліку ў сферы прававой асветы і патрыятычнага выхавання.

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 16 каманд. Наймацнейшай аказалася зборная каманда Беларускага прафсаюза работнікаў галін прамысловасці.

Вядучая і суаўтар пытанняў для віктарыны, Лебядзінская Яна Аляксандраўна, намеснік старшыні камісіі па пытаннях культуры і міжнацыянальных адносін Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе, адзначыла, што зборная Дэпартамента адказала на самыя складаныя з пытанняў.

Нашы віншаванні ўдзельнікам!

 

1. Зборная Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх дзяржаўных архіўных устаноў са старшынёй Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Зубрыкам Уладзімірам Іосіфавічам (у цэнтры)
2. Каманда за працай