Экскурсіі па Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь для медыцынскіх работнікаў 23-яй гарадской паліклінікі г.Мінска

27 і 28 студзеня 2026 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) наведалі медыцынскія работнікі ўстановы аховы здароўя «23-я гарадская паліклініка г.Мінска».

Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк выступіў з прывітальным словам і ўручыў кніжныя выданні НАРБ галоўнаму лекару паліклінікі А.Г.Трубчык.

Загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі НАРБ М.А.Старасценка правяла экскурсію па архіве, распавяла аб яго гісторыі, складзе і асаблівасцях захоўвання дакументаў, працы ў галіне публікацыйнай і выставачнай дзейнасці.

Падчас экскурсіі наведвальнікі пазнаёміліся з архіўнымі дакументамі аб станаўленні сістэмы аховы здароўя Беларусі, гераічнай працы медыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з выданнямі НАРБ, фотадакументальнымі выставамі «Да 105-годдзя з дня стварэння Народнага камісарыята аховы здароўя» і «Добраўпарадкаванне краіны праз прызму часу».

Таксама госці НАРБ наведалі архівасховішчы, дзе ім былі прадстаўлены дакументы партызанскіх фарміраванняў, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, эталоны Дзяржаўных герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.

 

1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае кніжныя выданні НАРБ галоўнаму лекару паліклінікі А.Г.Трубчык
2. Знаёмства медыцынскіх работнікаў з архіўнымі дакументамі
3. Знаёмства медыцынскіх работнікаў з архіўнымі дакументамі
4. Знаёмства медыцынскіх работнікаў з архіўнымі дакументамі
5. Медыцынскія работнікі УАЗ «23-я гарадская паліклініка г.Мінска» на экскурсіі ў НАРБ
6. Медыцынскія работнікі УАЗ «23-я гарадская паліклініка г.Мінска» на экскурсіі ў НАРБ