«Знакамітыя людзі Беларусі: Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі»: віртуальная выстава на аснове ўнікальных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна»
Архівістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечне» была падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў, прысвечаная Генадзю Аляксандравічу Каханоўскаму – доктару гістарычных навук, пісьменніку, вядомаму краязнаўцу і даследчыку.
Генадзь Аляксандравіч нарадзіўся 8 студзеня 1936 г. у сяле Дамашы Маладзечанскага раёна. У 1963 г. у ліку лепшых студэнтаў скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя Леніна. У 1964 г. пачаў працаваць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечна, дзе прайшоў шлях ад навуковага супрацоўніка да дырэктара. У далейшым быў запрошаны на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, а з 1991 да 1994 гг. працаваў у Нацыянальным навукова-адукацыйным цэнтры ім.Ф.Скарыны, дзе займаўся пытаннямі краязнаўства, музеязнаўства і бібліятэчнай справы.
Яго навуковая спадчына ўключае шматлікія публікацыі ў перыядычных выданнях, артыкулы ў энцыклапедыях, ён стаў аўтарам каля двух дзясяткаў кніг.
Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі памёр 15 студзеня 1994 г., пахаваны на могілках вёскі Насілава. На яго помніку высечаны словы: «А ўсё ж такі мы жывем».
![]() |
