«Песняры: малітва галасоў і сэрцаў». БДАКФФД на юбілейным вечары памяці Уладзіміра Мулявіна

У Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь 21 студзеня 2026 года прайшла вечарына памяці Уладзіміра Мулявіна «Малілася сэрца і голас маліўся», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння песняра.

Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў выступае адным з партнёраў праекта. Нараўне з Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва, музеем У.Р.Мулявіна пры Белдзяржфілармоніі і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь, БДАКФФД актыўна садзейнічаў напаўненню партала рэдкімі дакументамі, частка з якіх была прадстаўлена шырокай публіцы ўпершыню.

Матэрыялы ўключаюць рэдкія сямейныя фатаграфіі, архіўныя плёнкі з першых канцэртаў і здымак ансамбля, а таксама кадры з дакументальных фільмаў, якія дэманструюць яго творчы працэс, вывучэнне беларускай мовы, працу над аранжыроўкамі і ўнікальную атмасферу закулісся ансамбля і яго асабістага жыцця.

На мерапрыемстве выступіў дырэктар БДАКФФД Ганчар А.М. У сваёй прамове ён адзначыў унікальнасць прадстаўленых дакументаў.

Была таксама прадэманстравана выстава беларускага фотамастака Міхаіла Маругі. На мерапрыемстве прагучалі вядомыя песні з рэпертуару ансамбля «Песняры».

 

1. Фотадакументы з архіва БДАКФФД, узятыя для вечара памяці
г.Мінск, 21 студзеня 2026 г.
2. Афіша вечара памяці «Малілася сэрца і голас маліўся», прысвечаны 85-годдзю з дня нараджэння песняра
г.Мінск, 21 студзеня 2026 г.
3. Выступленне дырэктара БДАКФФД Ганчара А.М.
Мінск, 21 студзеня 2026 г.
4. Від гледачоў мерапрыемства ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь
г.Мінск, 21 студзеня 2026 г.
5. Выступленне музыкантаў у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь
г.Мінск, 21 студзеня 2026 г.