Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці прыняў удзел у калегіі

23 студзеня 2026 года ў галоўным упраўленні юстыцыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта прайшла калегія «Аб выніках работы органаў і ўстаноў юстыцыі Мінскай вобласці ў 2025 годзе і задачах на 2026 год». Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка Міністра юстыцыі Сцяпуры Ірыны Альбертаўны.

На калегіі прысутнічаў дырэктар дзяржархіва Дзямідка Міхаіл Леанідавіч.

Падзякай галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама ўзнагароджана Эргашава Мілана Русланаўна, архівіст 2-й кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела аблічбоўвання, рэстаўрацыі і вокладкі, сакратар ПА ГА «БРСМ» установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці». Падзяку ўручыла начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Мінскага аблвыканкама Тамара Уладзіміраўна Праскова.

На здымку: Дырэктар архіва Дзямідка М.Л. і Эргашава М.Р.