На тэлеканале «Беларусь 4 Віцебск» выйшла сумесная работа Дзяржархіва Віцебскай вобласці і БДАКФФД
На тэлеканале «Беларусь 4 Віцебск» пачаўся цыкл перадач «Як мяняўся горад на Дзвіне?»
Першая перадача прысвечана гісторыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, які носіць гістарычную назву «Задзвінне». У 2025 г. раён адзначыў сваё 85-годдзе, падчас якога быў рэалізаваны сумесны праект Дзяржархіва Віцебскай вобласці, БДАКФФД і адміністрацыі раёна – выданне «Тут мінулае не сыходзіць, а становіцца падмуркам».
21 студзеня 2026 г. на тэлеканале Беларусь 4 «Віцебск» адбыўся выпуск праграмы «Вячэрні Віцебск», які працягнуў традыцыю супрацоўніцтва двух архіваў па гісторыі раёна.
На здымку: Фрагмент перадачы «Як мяняўся горад на Дзвіне?»
![]() |
