Дзяржархівам Віцебскай вобласці прачытана лекцыя для калектыву ВАКТУП «Аператар перавозак»

18–19 снежня 2025 г. усе мы сталі сведкамі і ў той ці іншай меры ўдзельнікамі, як грамадзяне сваёй краіны, Беларусі, значнай падзеі – другога пасяджэння сёмага Усебеларускага народнага сходу.

Адзін з напрамкаў развіцця, абазначаны Прэзідэнтам, «Турызм – пункт прыросту эканомікі» не можа не ўплываць на дзесяты напрамак – «Моцныя рэгіёны – гэта галоўны прыярытэт». І прынцыпова важна тое, што курс узяты на папулярызацыю ўнутранага турызму. Пры рэалізацыі гэтага напрамку адна з задач заключаецца ў тым, каб насельніцтва лепш даведалася пра гісторыю сваёй Радзімы, свайго рэгіёну. І важная роля тут адводзіцца архівам.

З гэтай мэтай намеснік дырэктара Буевіч Таццяна Уладзіміраўна ў складзе інфармацыйна-прапагандысцкай групы Чыгуначнага раёна г.Віцебска ў рамках адзінага дня інфармавання выступіла перад калектывам Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага унітарнага прадпрыемства «Аператар перавозак» з лекцыяй аб гісторыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, на тэрыторыі якога размяшчаецца прадпрыемства.

 

1. Прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы Чыгуначнага раёна г.Віцебска: намеснік кіраўніка адміністрацыі раёна Міхайлава Анжаліка Анатольеўна (у цэнтры); галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Васілеўская Юлія Анатольеўна (злева) і намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна Уладзіміраўна (справа) у канферэнц-зале Віцебскага абласнога камунальнага транспартнага унітарнага прадпрыемства «Аператар перавозак»
2. Праходзіць лекцыя аб гісторыі Чыгуначнага раёна г.Віцебска, падрыхтаваная Буевіч Таццянай Уладзіміраўнай, намеснікам дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці.