Архівісты Лідчыны прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Мерапрыемствы ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» праходзяць па ўсёй Беларусі. Галоўная мэта акцыі – падарыць дзецям, якія асабліва маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы, атмасферу зімовай казкі. Супрацоўнікі архіва арганізавалі збор грашовых сродкаў і сабралі навагоднія падарункі для выхаванцаў ДУА «Лідскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр». 23 снежня работнікі архіва наведалі цэнтр, павіншавалі дзяцей, якія апынуліся ў складанай жыццёвай сітуацыі, з надыходзячымі святамі і ўручылі ім падарункі.

На фота: Падчас правядзення мерапрыемства.