У БелНДІДАС выйшаў дваццаць шосты выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка»
У дваццаць шостым выпуску «Беларускага археаграфічнага штогодніка» змешчаны артыкулы па археаграфіі, архівазнаўстве, дакументазнаўстве, крыніцазнаўстве, гісторыі архіўных і навуковых устаноў Беларусі, геральдыцы і фалерыстыцы. Публікуюцца дакументы з архіўнай спадчыны І.І.Грыгаровіча, дакументы па гісторыі архіваў Беларусі XVІ — пачатку XVII ст. Змешчаны даклады, прадстаўленыя на Міжнародным круглым стале «Вучоны-наватар, педагог, воін. Да 100-годдзя са дня нараджэння доктара гістарычных навук, прафесара Кіма Барысавіча Гельмана-Вінаградава».
Штогоднік прызначаны для археографаў, архівістаў, гісторыкаў, дакументазнаўцаў, краязнаўцаў, філолагаў.
Па пытаннях набыцця выдання неабходна звяртацца ў БелНДIДАС па адрасе: г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 15. Тэл./факс: 363-02-05, па электронным адрасе: literatura@belniidad.by, або запоўніць электронную форму на сайце інстытута.
Кошт выдання без перасылкі – 11 руб. 85 кап., з перасылкай па пошце – 16 руб. 20 кап.
№ разліковага рахунку для набыцця: BY67 BLBB 3632 0100 1292 3000 1001 у ГАПЕРУ ААТ «Белінвестбанк» г.Мінска, код BLBBBY2X, УНП 100129230.
![]() |
| Беларускі археаграфічны штогоднік |
