Удзел спецыялістаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»
Спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы прынялі ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», мэтай якой з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем дзяцінства, аказанне дапамогі і падтрымкі найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якія маюць патрэбу ў асаблівым клопаце і ўвазе.
Ад архіва атрымалі віншаванні з Новым годам і Калядамі Анастасія і Аляксандр.
На фота: Спецыялісты Дзяржархіва ў г.Оршы А.М.Корбан і А.В.Пахамовіч віншуюць Анастасію і Аляксандра з надыходзячым Новым годам і Калядамі.
![]() |
