Сустрэча кіраўнікоў і работнікаў архіўнай службы ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры»
22 снежня 2025 г. устаноўку «Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры» з рабочым візітам наведалі начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнай, рэгістрацыйнай і архіўнай работы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Н.В.Сакалова, а таксама кіраўнікі ўстаноў «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў і «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» І.В.Жынева.
Калегі абмеркавалі практычныя пытанні работы, актуальныя праблемы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва. Для гасцей была арганізавана аглядная экскурсія па будынку і прылеглай тэрыторыі.
Гэты дзень у дзяржаўным архіве быў асаблівым. Свой 65-гадовы юбілей адзначала яго дырэктар Т.С.Вахрушава. На ўрачыстым сходзе працоўнага калектыву Таццяну Сяргееўну павіншавалі Ю.В.Шастапалаў і І.В.Жынева. Калегі адзначылі, што юбіляр працуе ў архіўнай галіне 45 гадоў. Яна з’яўляецца настаўнікам і галоўным дарадцам па практычных пытаннях дзейнасці для архівістаў усяго рэгіёна і карыстаецца заслужанай павагай сярод супрацоўнікаў дзяржаўных архіўных устаноў Гомельскай вобласці.
У завяршэнні Н.В.Сакалова ўручыла Таццяне Сяргееўне заслужаную ўзнагароду – Ганаровую грамату Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. Так высока ацэнена яе шматгадовая і добрасумленная праца, адказнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм.
![]() |
| 1. Уручэнне ганаровай граматы дырэктару Занальны дзяржаўны архіў у г.Мазыры Т.Вахрушавай |
![]() |
![]() |
| 2-3. Сустрэча кіраўнікоў архіўнай службы і дырэктараў абласных архіваў з калектывам занальнага архіва |


