Эксурсія для трэцяга ўзросту

18 снежня 2025 года работнікам Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва давялося зноў сустракаць у чытальнай зале прадстаўнікоў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска». Жадаючых наведаць выставу «Рыцар чалавечага духу», прысвечаную 95-годдзю Уладзіміра Караткевіча, было так шмат, што іх не магла змясціць адначасова зала для наведвальнікаў.

Пасля праведзенай экскурсіі куратару выставы Н.А.Мізон былі зададзены шматлікія пытанні: пра раман У.Караткевіча «Нельга забыць» («Леаніды не вернуцца да зямлі»), пра жанчын у жыцці і творчасці знакамітага аўтара, пра сённяшнія тэатрльныя пастаноўкі па творах Уладзіміра Сямёнавіча і многае іншае. Дакументы, прадстаўленыя на выставе, выклікалі жывую цикавасць да асобы паэта, пісьменніка, драматурга У.Караткевіча, а таксама падцвердзілі актуальнасць яго твораў для сучаснага чытача.

Экскурсія, праведзеная напярэдадні Новага года ў межах дабрачыннай акцыі «Ад усёй душы», стала сапраўдным падарункам для прадстаўніц старэйшага пакалення, якія актыўна наведваюць культурныя мерапрыемствы розных устаноў, у т.л. і БДАМЛМ.

На фота: Куратар выставы Н.А.Мізон знаёміць экскурсантаў з выставай «Рыцар чалавечага духу»