Сюжэт БелТІЗ аб выставе БДАМЛМ «Рыцар чалавечага духу»

17 снежня 2025 г. відэаканал Беларускага таварыства інвалідаў па зроку (БелТІЗ) зняў сюжэт аб выставе «Рыцар чалавечага духу», арганізаванай Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і прысвечанай 95-годдзю вядомага беларускага пісьменніка В.С.Караткевіча. Аснову сюжэту склалі інтэрв’ю куратара выставы, вядучага архівіста Н.А.Мізон і апавяданне аб жыцці і дзейнасці пісьменніка на аснове матэрыялаў выставы.

У сюжэце прадстаўлены рэдкія дакументы аб паходжанні В.С.Караткевіча, яго эпісталярнай спадчыне, падарожжах, цёплых і сяброўскіх адносінах з іншымі вядомымі літаратарамі. Важнае месца займае расповед куратара аб незвычайным жыццёвым гумары В.С.Караткевіча. У сваім інтэрв’ю Н.А.Мізон падкрэсліла, што дакументальная спадчына У.С.Караткевіча ў фондах архіва-музея вельмі разнастайная і дае магчымасць даследчыкам будучыні адкрываць новыя факты аб яго жыцці.

Паглядзець сюжэт БелТІЗ пра выставу «Рыцар чалавечага духу» можна па спасылцы.

На фота: Н.А.Мізон падчас здымак сюжэта для БелТІЗ