Удзел рэспубліканскіх архіваў у стварэнні і адкрыцці музея «Мінск у коле сяброў»
17 снежня 2025 года ў дзяржаўнай установе адукацыі «Гімназія №20 г.Мінска» адбылося ўрачыстае адкрыццё музея «Мінск у коле сяброў», на якім прысутнічалі прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Кыргызстана, Турцыі і Славакіі ў Беларусі.
Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў у рамках дадзенага мерапрыемства прадставілі дакументы аб гісторыі сяброўскіх сувязяў г.Мінска, першых гарадах-пабрацімах, афіцыйных візітах і супрацоўніцтве, якія адлюстроўваюць гістарычную каштоўнасць народаў. Значную каштоўнасць уяўляюць дакументы падпісання пагадненняў, эканамічных і культурных сувязях. У музеі прадстаўлены ўсе 38 гарадоў-пабрацімаў Мінска з Расіі, Германіі, Грузіі, Зімбабвэ, Кітая, Кубы, Нікарагуа, ААЭ, Польшчы, Турцыі, Францыі, Японіі і іншых краін.
![]() |
| 1. Адкрыццё музея «Мінск у коле сяброў», ДУА «Гімназія №20 г.Мінска», 17 снежня 2025 г. |
![]() |
| 2. Прадстаўнікі пасольстваў, архіваў, госці на адкрыцці музея «Мінск у коле сяброў», ДУА «Гімназія №20 г.Мінска», 17 снежня 2025 г. |

