Аб правядзенні маніторынгу ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» і ў аддзеле прымусовага выканання Жлобінскага раёна
11 снежня 2025 г. прадстаўніком Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь І.М.Лойкам быў праведзены маніторынг выканання патрабаванняў аховы працы і супрацьпажарнай бяспекі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» і аддзеле прымусовага выканання Жлобінскага раёна.
Асаблівая ўвага работнікаў была акцэнтавана на арганізацыі кантролю за выкананнем заканадаўства аб працы і ахове працы, супрацьпажарнай бяспецы, адпаведнасці абсталявання патрабаванням бяспекі працы, забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, стане санітарна-бытавых памяшканняў, навучанні бяспечным метадам і прыёмам выканання работ.
У гэты ж дзень, з мэтай абмену вопытам работы, дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» Ю.В.Шастапалаў сустрэўся з дырэктарам установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Г.А.Дударавай.
Для яго была арганізавана аглядная экскурсія па будынку, падчас якой калегі абмеркавалі практычныя пытанні работы, актуальныя праблемы і перспектывы далейшага супрацоўніцтва.
Не абышлося мерапрыемства без прыемнага сюрпрызу. У прысутнасці кіраўнікоў абласнога і занальнага архіваў Ю.В.Шастапалава і Г.А.Дударавай, а таксама работнікаў архіва, за добрасумленную працу, адказнае выкананне службовых абавязкаў і высокі прафесіяналізм уручана Падзяка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта галоўнаму бухгалтару ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» Е.А.Сталяровай.
На фота: У ходзе правядзення маніторынгу
![]() |
![]() |
![]() |


