Удзел працаўнікоў установы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у IX чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый Дзяржыншчыны
12 снежня 2025 г. у Дзяржынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці быў адбыўся фінальны этап X чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод устаноў і арганізацый г.Дзяржынска і Дзяржынскага раёна. Каманда Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў (далей – БДАКФФД) «Архіўныя кадры» па выніках чэмпіянату заняла III месца ў агульнакамандным заліку, а III месца па выніках інтэлектуальных гульняў «Свая гульня» і «Што? Дзе? Калі?». Вядучы архівіст аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Траццяк Алена Іванаўна была ўдастоена дыплома «Самы актыўны гулец. Пераможца ў асабістым заліку», атрымаўшы I месца ў дадзенай намінацыі.
Каманда БДАКФФД паспяхова ўдзельнічае ў раённым чэмпіянаце па інтэлектуальных гульнях кожны год, пачынаючы з 2020 г.Па выніках гульняў двойчы каманда заваёўвала I месца – у 2021 і 2022 гг.
На фота: Члены каманды «Архіўныя кадры» ў фінале Х чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях сярод прадпрыемстваў і ўстаноў Дзяржынскага раёна, 12 снежня 2025 г.
![]() |
