Вiртуальная выстава «Новы пачатак: Мінск пасля вайны»
За гады Вялікай Айчыннай вайны гарадская гаспадарка і жылы фонд Мінска былі знішчаны на 80%, былі разбураны асноўныя крупныя прамысловыя прадпрыемствы. З амаль 300 тысяч жыхароў, якія пражывалі ў Мінску перад вайной, засталося толькі 45—50 тысяч.
Але, нягледзячы на цяжкое становішча, было вырашана аднавіць сталіцу БССР. Вынікам плённай і самаадданай працы стаў адбудаваны Мінск, што і да сённяшняга часу з’яўляцецца прыкладам працоўнага подзвігу народа.
У рамках праекта «Гарады Беларусі» Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь прадстаўляе віртуальную выставу: «Новы пачатак: Мінск пасля вайны».
