Аб правядзенні IV Скалабанаўскіх чытанняў

20 лістапада 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь (НАРБ) адбыліся IV Скалабанаўскія чытанні «Асэнсаванне мінулага і сучаснага праз дакументальныя сведчанні».

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінаў; загадчык кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), д.г.н., прафесар С.М.Ходзін; начальнік аддзела ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь П.В.Скалабан, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк.

На пленарным пасяджэнні былі заслуханы даклады прафесара кафедры крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, к.г.н., прафесара М.Ф.Шумейкі («Архивы в контексте сохранения исторической памяти»); вядучага навуковага супрацоўніка сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ), к.г.н. В.В.Волкавай («Дакументы фондаў Камісій па ацэнцы і ліквідацыі ваенных страт, нанесеных у гады Першай сусветнай вайны насельніцтву, польскага Цэнтральнага ліквідацыйнага ўпраўлення як крыніца па гісторыі нямецкай акупацыі Беларусі (паводле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна)»); намесніка дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінка («Информативный потенциал «партизанских фондов» НАРБ по изучению истории Великой Отечественной войны»).

У працы секцый прынялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх (НАРБ, НГАБ, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва), абласных (Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці), занальных (Занальны дзяржаўны архіў у г. Глыбокае) архіўных устаноў, вышэйшых навучальных устаноў (БДУ, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.П.М.Машэрава, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім.А.А.Куляшова), Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Інстытут гісторыі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры), Віцебскага кадэцкага вучылішча, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, краязнаўцы і даследчыкі.

Міжнародны складнік мерапрыемства — даследчыкі з Вышэйшай школы грамадскіх навук Санкт-Пецярбургскага політэхнічнага ўніверсітэта Пятра Вялікага, Самарскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Цэнтра дакументацыі грамадскіх арганізацый Свярдлоўскай вобласці, Дзяржаўнага архіва адміністрацыйных органаў Свярдлоўскай вобласці. Усяго ў канферэнцыі прыняло ўдзел больш за 30 чалавек.

Напярэдадні чытанняў супрацоўнікі аддзела публікацый НАРБ пабывалі на месцы пахавання В.У.Скалабана, усклалі кветкі.

 

1. Прывітальнае слова дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь А.Л.Воінава.
2. Прывітальнае слова загадчыка кафедрай крыніцазнаўства гістарычнага факультэта БДУ, д.г.н., прафесара С.М.Ходзіна.
3. Прывітальнае слова начальніка аддзела ідэалагічнай работы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь П.В.Скалабана.
4. Прывітальнае слова дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюка.
5. Падчас пленарнага пасяджэння.
6. Падчас пленарнага пасяджэння.
7. Падчас пленарнага пасяджэння.
8. Супрацоўнікі аддзела публікацый НАРБ ускладаюць кветкі на месца пахавання В.У.Скалабана.