Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у адкрыцці сумеснай выстаўкі «Увага! Гаворыць Мінск!»

15 лістапада 2025 года работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» прынялі ўдзел у адкрыцці часовай экспазіцыі «Увага! Гаворыць Менск!», прымеркаванай да 100-годдзя беларускага радыё, арганізаванай сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь.

З прывітальным словам у час урачыстай цырымоніі адкрыцця выстаўкі выступілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Аляксандр Храмой, дэкан факультэта журналістыкі БДУ Аляксей Бяляеў, Генеральны прадзюсер Генеральнага прадзюсерскага цэнтра Беларускага радыё Антон Васюкевіч, загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Маргарыта Старасценка. Ад Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў выступіў намеснік загадчыка аддзела выкарыстання Міхаіл Гарэлік.

Выставачны праект ахоплівае ключавыя моманты ў гісторыі беларускага радыё, пачынаючы з першых эксперыментаў з радыёвяшчаннем у пачатку ХХ стагоддзя і заканчваючы сучаснымі лічбавымі тэхналогіямі. Для афармлення экспазіцыі былі прадстаўлены фота- і кінадакументы, якія ілюструюць развіццё беларускага радыё ў 1930-1980-х гг.

Выстава «Увага! Гаворыць Мінск!» размяшчаецца ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь і будзе працаваць з 15 лістапада 2025 г. да 31 сакавіка 2026 года.

 

1. Часовая экспазіцыя «Увага, гаворыць Мінск»
15 лістапада 2025 г.
2. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь А.У.Храмой падчас адкрыцця часовай экспазіцыі «Увага, гаворыць Мінск»
г.Мінск, 15 лістапада 2025 г.
3. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў М.В.Гарэлік падчас адкрыцця часовай экспазіцыі «Увага, гаворыць Мінск»
г.Мінск, 15 лістапада 2025 г.
4. Наведвальнікі падчас адкрыцця часовай экспазіцыі «Увага, гаворыць Мінск»
г.Мінск, 15 лістапада 2025 г.
5. Наведвальнікі падчас адкрыцця часовай экспазіцыі «Увага, гаворыць Мінск»
г.Мінск, 15 лістапада 2025 г.