Дакументы аб вызваленні Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з фондаў Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы

Напярэдадні 82-й гадавіны вызвалення Рэчыцы і раёнаў зоны абслугоўвання Рэчыцкага дзяржархіва ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў працягваецца публікацыя зводак Савінфармбюро тых дзён. Так, зводка ад 17 лістапада 1943 года (Ф.163. Воп.1. Спр.1. Арк.32) інфармуе аб тым, што ў раёне ніжняга цячэння ракі Прыпяці Чырвоная армія заняла населеныя пункты Чамярысы, Асарэвічы, Калыбань, Пасудава, Залессе Брагінскага раёна і Навасёлкі Хойніцкага раёна. У Рэчыцкім раёне савецкія войскі авалодалі вельмі ўмацаванымі апорнымі пунктамі – Перасвятое, Рабуса, Дзяражня, Рудня, Азершчына – і вялі баі на заходніх ускраінах Рэчыцы.

 

ЗДАРэч. Ф.163. Воп.1. Спр.1. Арк.32