Віртуальная выстава дакументаў «Гродзеншчына літаратурная», падрыхтаваная установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці»
У рамках рэалізацыі віртуальнага выставачнага праекта «Выдатныя людзі Беларусі» установай «Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці» была падрыхтавана выстава дакументаў «Гродзеншчына літаратурная». На выставе прадстаўлены дакументы з фондаў архіва аб дзейнасці, творчасці і ўвекавечанні пісьменнікаў і паэтаў, жыццёвы і творчы шлях якіх цесна звязаны з Гродзенскай вобласцю.
