12 лістапада 2025 г. у БелНДІДАС адбыўся навучальны вебінар па тэме «Складанне і афармленне наменклатур спраў арганізацый, прыкладных і тыпавых наменклатур спраў»

У вебінары ў якасці слухачоў прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый (усяго 28 чалавек). У іх ліку − работнікі адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, іншых арганізацый, у тым ліку галоўных упраўленняў юстыцыі аблвыканкамаў і дзяржаўных архіваў.

Адкрыў вебінар дырэктар БелНИИДАД А.Я.Рыбакоў, які коратка праінфармаваў слухачоў аб апошніх зменах у заканадаўстве ў сферы архіўнай справы і справаводства, апошніх актуальных навукова-метадычных распрацоўках інстытута, адзначыў важнасць граматнага складання наменклатуры спраў для арганізацыі працы з дакументамі на ўсіх тыпах носьбітаў, іх перадачы на захоўванне ў архіў або знішчэння.

У якасці лектараў на вебінары выступілі загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства К.П.Дзярновіч, асвятліўшыя наступныя пытанні:

– патрабаванні заканадаўства да складання наменклатур спраў арганізацый. Нарматыўна-метадычная і інфармацыйная аснова складання наменклатур спраў. Прызначэнне, віды і функцыі наменклатур спраў;
– правядзенне падрыхтоўчай работы па складанні наменклатуры спраў арганізацыі;
– парадак складання, узгаднення, падпісання і зацвярджэння наменклатуры спраў структурнага падраздзялення і наменклатуры спраў арганізацыі;
– схемы (прынцыпы) пабудовы наменклатуры спраў арганізацыі;
– складанне і сістэматызацыя загалоўкаў спраў у наменклатуры спраў;
– правілы прысваення індэксаў спраў;
– асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў, якія падлягаюць падатковай праверцы;
– прызначэнне, парадак і асаблівасці складання і афармлення прыкладных і тыпавых наменклатур спраў;
– пералікі дакументаў з указаннем тэрмінаў захоўвання;
– асаблівасці ўключэння ў наменклатуру спраў дакументаў розных сістэм кіравання (менеджменту). Адзнака «ЭПК». Пераходныя справы. Вызначэнне тэрмінаў захоўвання спраў з копіямі дакументаў;
– афармленне выніковага запісу аб катэгорыях і колькасці заведзеных спраў.

У канцы вебінара лектары адказалі на пытанні слухачоў.

Удзельнікі вебінара высока ацанілі ўзровень праведзенага мерапрыемства, падкрэслілі важнасць і актуальнасць разгледжаных пытанняў, выказалі падзяку арганізатарам і лектарам.

Правядзенне семінараў і іншых навучальных мерапрыемстваў, якія арганізуюцца БелНДІДАС у рамках выканання даручэнняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь па растлумачэнні норм заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства, будзе працягнута.

 

1. Загадчык аддзела дакументазнаўства А.В.Шумская падчас вебінара
2. Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства К.П.Дзярновіч падчас вебінара