Аб удзеле ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі
7 лістапада 2025 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці прынялі ўдзел ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным 108-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва Гомельскай вобласці, горада Гомеля, дэпутаты палаты прадстаўнікоў Народнага сходу РБ, ветэраны працы, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і працоўных калектываў, а таксама студэнцкая моладзь.
Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, якая адбылася 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі) 1917 года партыяй бальшавікоў пад кіраўніцтвам У.І. Леніна, назаўсёды змяніла свет. На большай частцы тэрыторыі былой Расійскай імперыі ўтварылася дзяржава, якая атрымала ў 1922 годзе назву – Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік або СССР, які праіснаваў да 1991 года. Беларусь (былая БССР) стала адной з заснавальніц Савецкага Саюза.
У Беларусі Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі святкуецца як даніна павагі да гістарычнага мінулага і памяці тых, хто загінуў у класавай барацьбе за раўнапраўе простага народа краіны.
![]() |
![]() |
![]() |
| 1-3. Калектыў Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці і прадстаўнікі Камуністычнай партыі Рэспублікі Беларусь на ўрачыстым мітынгу. |


