6 лістапада 2025 г. ва ўстанове «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прайшоў сход, прысвечаны Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі

Перад работнікамі выступіў выконваючы абавязкі дырэктара архіва Р.С.Жаўняркевіч.

У сваім выступленні ён падкрэсліў, што Кастрычніцкая рэвалюцыя стала падзеяй глабальнага маштабу, якая карэнным чынам змяніла ўсю дзяржаўную канфігурацыю краін нашага рэгіёна.

Было адзначана, што важным фактарам, які прывёў да падзей восені 1917 года, стала Першая сусветная вайна, якая доўжылася на тэрыторыі нашай краіны на той час чацвёрты год.

У канчатковым выніку гістарычныя пераўтварэнні, якія адбыліся 108 гадоў назад, паклалі пачатак станаўленню і развіццю дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

 

1. Застаўка мерапрыемства
2. Выступленне выканаўцы абавязкаў дырэктара архіва Г.С.Жалняркевіча
3. Калектыў БДАНТД