Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ўрачыстага сходу працоўнага калектыву ў Дзень бацькі

21 кастрычніка 2025 года, у Дзень бацькі ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна адбыўся ўрачысты сход працоўнага калектыву. Дырэктар архіўнай установы Венсковіч А.Б. павіншаваў мужчынскую палову калектыву са святам і пажадаў, каб мужчыны былі мужнымі, бралі на сябе адказнасць і былі станоўчым прыкладам для сваіх дзяцей. На заканчэнне ўрачыстага сходу прафсаюзны камітэт НГАБ у Гродна таксама павіншаваў мужчын і паднёс падарункі.

 

Калектыў архіва падчас правядзення ўрачыстага сходу.