Работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прынялі ўдзел у сходзе да свята «Дзень бацькі»
У рамках Тыдня бацькоўскай любві, 21 кастрычніка 2025 г.работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да свята «Дзень бацькі».
З віншавальным словам перад калектывам выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Р.С.Жаўняркевіч. У сваім выступленні Рыгор Сцяпанавіч акцэнтаваў увагу на тым, што быць добрым бацькам – самая адказная і неабходная праца ў жыцці мужчыны.
Напрыканцы мерапрыемства жаночая частка калектыву павіншавала ўсіх цяперашніх і будучых бацькоў, пажадала ім моцнага здароў’я, душэўнага спакою, сямейнага цяпла, а таксама ўручыла ім памятныя падарункі.
![]() |
| Калектыў БДАНТД падчас урачыстага сходу. |
