Роля сямейных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве: у ЗГА ў г.Маладзечне прайшоў адзіны дзень інфармавання
У Занальным дзяржархіве ў г.Маладзечне ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму «Роля сямейных каштоўнасцей у сучасным грамадстве» адбылася сустрэча калектыву ўстановы са старшынёй Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Людмілай Мікалаеўнай Канановіч.
Падчас цёплай і канструктыўнай гутаркі госця акцэнтавала ўвагу на сацыяльна-арыентаванай палітыцы дзяржавы, падкрэсліўшы, што падтрымка сям’і – адзін з ключавых прыярытэтаў. Былі агучаны ініцыятывы, якія рэалізуюцца ў раёне ў рамках сямейнай палітыкі: меры падтрымкі шматдзетных сем’яў, развіццё інфраструктуры, абазначаны культурныя і адукацыйныя праекты, накіраваныя на ўмацаванне традыцыйных каштоўнасцей. Прысутныя супрацоўнікі мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні, падзяліцца праблемамі, якія патрабуюць рашэння.
Усе звароты былі ўважліва выслуханы, а найбольш значныя — «узяты на аловак» для далейшага разгляду. Пасля сустрэчы для Людмілы Мікалаеўны была арганізавана экскурсія па архіве, падчас якой яна пазнаёмілася з асноўнымі задачамі ўстановы, яе выставачнай дзейнасцю, а таксама наведала архівасховішча, дзе захоўваюцца асабліва каштоўныя дакументы, якія адлюстроўваюць гісторыю рэгіёна, у тым ліку раённага Савета дэпутатаў. Людміла Мікалаеўна адзначыла значнасць архіваў як захавальнікаў гістарычнай памяці, падкрэсліўшы важную ролю архівістаў у забеспячэнні пераемнасці пакаленняў і захаванні культурнай спадчыны.
Напрыканцы візіту Людміла Канановіч выказала падзяку калектыву за прафесіяналізм і адданасць справе, пажадала моцнага здароўя, натхнення, новых дасягненняў і далейшага развіцця.
![]() |
| 1. Дырэктар Занальнага дзяржархіва ў г. Маладзечне Іна Зянонаўна Пудакевіч і старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Мікалаеўна Канановіч |
![]() |
| 2. Старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Людміла Мікалаеўна Канановіч |
![]() |
| 3. Калектыў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» падчас выступу Людмілы Мікалаеўны Канановіч |
![]() |
| 4. Людміла Мікалаеўна Канановіч у архівасховішчы |



