Аб святкаванні «Дня Маці»
У рамках Тыдня бацькоўскай любові, 14 кастрычніка 2025 г. работнікі ўстановы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным міжнароднаму святу «Дзень Маці».
Падчас урачыстага сходу з віншавальным словам перад калектывам выступіў выконваючы абавязкі дырэктара Р.С.Жаўняркевіч. У сваім выступленні Рыгор Сцяпанавіч коратка расказаў гісторыю свята, акцэнтаваў увагу на яго значнасці для захавання сямейных каштоўнасцей і звярнуў увагу на асаблівую ролю маці ў выхаванні падрастаючага пакалення. Напрыканцы ўрачыстага сходу, Рыгор Сцяпанавіч ад усяго калектыву і сябе асабіста павіншаваў усіх маці-работніц архіва, выказаў ім словы падзякі за іх нялёгкую і такую важную працу і ўручыў ім каштоўныя падарункі.
![]() |
| 1. Выканаўца абавязкаў дырэктара Р.С.Жаўняркевіч падчас віншавання. |
![]() |
| 2. Калектыў установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі» падчас урачыстага сходу. |

