На базе ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адзначылі Дзень маці
14 кастрычніка ў Дзень маці ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Бабруйску» адбылося ўрачыстае мерапрыемства. З асаблівай цеплынёй павіншавалі сваіх бацькоў і ўвесь дружны калектыў дзеці супрацоўнікаў архіва і аддзела прымусовага выканання Бабруйскага раёна і г.Бабруйска.
Васіліса Яўсеева падарыла ўсім прысутным цудоўную песню пра маці, а Аляксандра Кузняцова зачытала цёплыя віншавальныя словы.
Калектыў архіва дзякуе юным артыстам за іх творчасць і ўвагу. Такія моманты ствараюць па-сапраўднаму сямейную атмасферу.
![]() |
| 1. Юная артыстка Васіліса Яўсеева |
![]() |
| 2. Юная артыстка Аляксандра Кузняцова |
![]() |
![]() |
| 3-4. Удзельнікі мерапрыемства |



