Выставачны праект «Вянок усіх каштоўнасцей – Сям’я», прысвечаны Тыдню бацькоўскай любові
У сямейным коле мы з вамі расцём,
Аснова асноў – бацькоўскі дом,
У сямейным коле мы жыццё ствараем,
Аснова асноў – бацькоўскі дом.
14 кастрычніка ў ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень маці. Гісторыя гэтага свята сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята – Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Гэта свята заклікана падтрымаць традыцыі паважлівага стаўлення да жанчыны, умацаваць сямейныя каштоўнасці, падкрэсліць значэнне ў нашым жыцці галоўнага чалавека – Мамы.
21 кастрычніка ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень бацькі. Свята ўстаноўлена невыпадкова, бо для захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей, паўнавартаснага развіцця асобы патрабуецца спалучэнне намаганняў абодвух бацькоў і сімвалізуе важнасць бацькоўскай, падпарадкаванай ролі, выхавання ў сямейным пакаленні.
Прамежак часу паміж гэтымі датамі называецца Тыднем бацькоўскай любові.
Сям’я — гэта не толькі каштоўнасць, але і сацыяльная сіла грамадства. Бацькі адыгрываюць важную ролю ў яго станаўленні і існаванні. Ім адводзіцца творчая роля, яны задаюць жыццёвыя арыенціры для дзяцей, што, у сваю чаргу, умацоўвае прэстыж сям’і і вядзе да паўнавартаснага развіцця грамадства і дзяржавы.
Нацыянальны архів Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прадстаўляе выставу «Вянок усіх каштоўнасцей — Сям’я», на якой прадстаўлены ўнікальныя сямейныя рэліквіі супрацоўнікаў архіва, якія беражліва захоўваюцца на працягу многіх пакаленняў: самавар ХIX стагоддзя, кулінарная кніга 1909 года, альбом з маркамі, жырандолi, вышыўкі і абрусы ручной працы, кавамолка і іншае.
Сям’я як фундаментальны элемент грамадства была і застаецца захавальнікам чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца яго станаўленне як грамадзяніна. У Рэспубліцы Беларусь самая пільная ўвага надаецца вырашэнню сямейных, мацярынскіх і дзіцячых праблем, стварэнню ўмоў для паляпшэння якасці жыцця кожнага грамадзяніна.
![]() |
| 1. Выставачны праект «Вянок усіх каштоўнасцяў – Сям’я» |
![]() |
| 2. Работнікі НАРБ знаёмяцца з новай выставай |
![]() |
| 3. Загадчык аддзела НАРБ М.А.Старасценка знаёміць наведвальнікаў з сямейнымі рэліквіямі, прадстаўленымі на выставе |
![]() |
| 4. Унікальныя экспанаты выставы |
![]() |
| 5. Унікальныя экспанаты выставы |
![]() |
| 6. Унікальныя экспанаты выставы |
![]() |
| 7. Кулінарная кніга 1909 года, якая належыць сям’і намесніка дырэктара НАРБ А.А.Стуканавай |
![]() |
| 8. Узнагароды дзядулі загадчыка аддзела НАРБ В.Ю.Юркевіч |
![]() |
| 9. Кавамолка, якая служыла чатыром пакаленням сям’і намесніка загадчыка аддзела НАРБ Н.В.Ісайчук |








