Дзень архівіста – свята захавальнікаў гісторыі
6 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца прафесійнае свята – Дзень архівіста. Гэта асаблівая дата, прысвечаная людзям, якія беражліва захоўваюць дакументальную спадчыну краіны, забяспечваюць яе даступнасць і дапамагаюць лепш разумець мінулае.
У гэты знамянальны дзень ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» адбыўся ўрачысты сход калектыву. Дырэктар архіва Шараева Святлана Леанідаўна павіншавала прысутных з прафесійным святам і прадставіла фотадаклад, прысвечаны асноўным і запамінальным момантам 2025 года.
Затым былі падведзены вынікі конкурсу «Лепшы па прафесіі», які ўпершыню праводзіўся ў архіве. Званне «Лепшы кіраўнік» было прысвоена загадчыку аддзела фарміравання НАФ і справаводства Краўцовай Наталлі Мікалаеўне, намінацыя «Прафесіяналы архіва» прысуджана вядучаму архівісту аддзела фарміравання НАФ і справаводства Гербелевай Аліне Ігараўне, намінацыя «Перспектывы архіва» – архівісту другой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліка і забеспячэння захаванасці дакументаў Скапцовай Ксеніі Мікалаеўне.
Начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Сталяроў Андрэй Міхайлавіч і начальнік упраўлення абавязковай юрыдычнай экспертызы, каардынацыі працы службаў «адно акно», па архівах і справаводстве Клінцова Юлія Станіславаўна, якія прысутнічалі на мерапрыемстве ўручылі Падзяку Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вядучаму архівісту аддзела фарміравання НАФ і справаводства Кудзінай Галіне Уладзіміраўне і вядучаму архівісту аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Швырову Аляксею Іванавічу.
Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама былі ўручаны вядучаму архівісту аддзела фарміравання НАФ і справаводства Гербелевай Аліне Ігараўне, архівісту другой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Скапцовай Ксеніі Мікалаеўне, архівісту першай кваліфікацыйнай катэгорыі сектару аблічбоўкі дакументаў Караткевіч Алене Сяргееўне.
Віншуем усіх архівістаў з прафесійным святам! Няхай ваша праца заўсёды будзе запатрабаванай, паважанай і натхняльнай. Дзякуй за тое, што вы захоўваеце гісторыю – радок за радком, ліст за лістом.
![]() |
| 1. Дырэктар архіва Святлана Шараева з пераможцамі конкурсу «Лепшы па прафесіі». |
![]() |
| 2. Аб’ява Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству вядучаму архівісту аддзела фарміравання НАФ і справаводства Галіне Кудзінай. |
![]() |
| 3. Аб’ява Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству вядучаму архівісту аддзела навуковага выкарыстання дакументаў і інфармацыі Аляксею Швыраву. |
![]() |
| 4. Уручэнне Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама архівісту другой кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Ксеніі Скапцовай. |
![]() |
| 5. Уручэнне Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама вядучаму архівісту аддзела фарміравання НАФ і справаводства Аліне Гербелевай. |
![]() |
| 6. Уручэнне Ганаровай граматы галоўнага ўпраўлення юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама архівісту першай кваліфікацыйнай катэгорыі сектара аблічбоўкі дакументаў Алене Караткевіч. |





