Урачысты сход калектыву ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку», прысвечаны Дню архівіста

6 кастрычніка 2025 года ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Полацку» адбыўся ўрачысты сход калектыву, прысвечаны прафесійнаму святу – Дню архівіста.

В.а.дырэктара А.А.Бярэзіна павіншавала калег з прафесійным святам, выказаўшы шчырую ўдзячнасць за іх карпатлівую працу і адданасць архіўнай справе. Яна пажадала поспехаў у рабоце, новых прафесійных дасягненняў, моцнага здароўя і дабрабыту. Падкрэсліла важнасць місіі архівістаў у захаванні і папулярызацыі гістарычнай спадчыны.

Аб’яўлена падзяка Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь: вядучаму архівісту Сухастаўскай Вользе Паўлаўне і архівісту 2-й катэгорыі аддзела забеспячэння і захаванасці дакументаў Семчанкі Марыі Алегаўне.

Увазе архівістаў прадстаўлена выстава фатаграфій «АРХІЎНЫЯ ІМГНЕННІі: ПОГЛЯД ПРАЗ АБ’ЕКТЫЎ». Кожная фатаграфія — гэта не проста выява, гэта гісторыя, захаваная ў адным імгненні. На выставе прадстаўлены архіўныя здымкі, якія расказваюць пра значныя падзеі, паўсядзённае жыццё і культуру розных эпох.

Гэтыя кадры даюць нам магчымасць не толькі ўбачыць, як выглядаў архіў і архівісты раней, але і адчуць эмоцыі людзей, захаваныЯ на іх.

Па традыцыі прафсоюзны камітэт калектыву арганізаваў святочнае чаяванне.

 

Урачысты сход да Дня архівіста ў Дзяржархіве ў Полацку. 06.10.2025