Урачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу Дню архівіста ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы»
6 кастрычніка 2025 года ў Дзяржархіве ў г.Оршы адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны прафесійнаму святу Дню архівіста.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Цішкова Таццяна Аляксандраўна.
З віншавальнай прамовай перад калектывам выступілі: дырэктар архіва Бергавіна Алеся, якая падзякавала супрацоўнікам архіва за працу, прафесіяналізм, высокую самааддачу і старшыня раённай арганізацыі Цішкова Таццяна.
Аб’яўлена Падзяка Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь:
Градаўка Юліі Іванаўне, вядучаму архівісту аддзела выкарыстання дакументаў.
Корбан Алесі Мікалаеўне, архівісту 1-ай катэгорыі групы, якая змяшчаецца за кошт пазабюджэтных сродкаў.
Ганаровай граматай Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджана Корбан Алеся Мікалаеўна, праарганізатар.
Ганаровай граматай Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў узнагароджана Пахамовіч Аксана Васільеўна, загадчык гаспадаркі.
Аб’яўлена Падзяка Аршанскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Садыулінай Святлане Мікалаеўне, архівісту 1-ай катэгорыі аддзела выкарыстання дакументаў.
![]() |
![]() |

