Урачысты сход з нагоды Дня архівіста адбыўся ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці 6 кастрычніка 2025 г.

Дырэктар архіва Аляксандр Мікалаевіч Кароль павіншаваў калектыў з прафесійным святам, падзякаваў за прадуктыўную працу, выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым віцебскія архівісты будуць трымаць высокую планку сваіх працоўных поспехаў і пажадаў усім прысутным здароўя, сямейнага дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Асабліва хвалюючым момантам стала ўручэнне ўзнагарод ад Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрста юстыцыі Рэспублікі Беларусь: нагруднага знака «Ганаровы архівіст Беларусі» вядучаму архівісту Святлане Мікалаеўне Мясаедавай, Ганаровай граматы галоўнаму захавальніку фондаў Канстанціну Рыгоравічу Карпекіну, Падзякі вядучаму архівісту Ігару Аляксандравічу Ларыёнаву.

Завяршылася мерапрыемства віншаваннем архівістаў старшынёй прафсаюзнай арганізацыі калектыву Канстанцінам Карпекіным.

 

1. Уручэнне нагруднага знака Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрста юстыцыі Рэспублікі Беларусь «Ганаровы архівіст Беларусі» вядучаму архівісту Святлане Мікалаеўне Мясаедавай
2. Уручэнне Ганаровай граматы Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрста юстыцыі Рэспублікі Беларусь галоўнаму захавальніку фондаў Канстанціну Рыгоравічу Карпекіну.
3. Уручэнне Падзякі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрста юстыцыі Рэспублікі Беларусь вядучаму архівісту Ігару Аляксандравічу Ларыёнаву