Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна ўрачыстага сходу, прысвечанага Дню архівіста

6 кастрычніка 2025 г.Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў Гродна адзначыў Дзень архівіста. З гэтай нагоды адбыўся ўрачысты збор працоўнага калектыва, на якім дырэктар архіва Венсковіч А.Б. шчыра павіншаваў працаўнікоў архіва з прафесійным святам.

За добрасумленную працу шэраг работнікаў быў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі дырэктара НГАБ у Гродна. На сходзе прысутнічала старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці саветнік юстыцыі Змітровіч М.М., якая павіншавала архівістаў са святам, адзначыўшы эфектыўнае ўзаемадзеянне і актыўны ўдзел архіва ў рабоце па захаванні гістарычнай памяці аб гераічным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і эфектыўнае садзейнічанне пракурату пры расследаванні крымінальных спраў па фактах учынення нацысцкімі злачынцамі генацыду мірнага насельніцтва на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

 

1. Працоўны калектыў НГАБ г.Гродна падчас урачыстага сходу.
2. Уручэнне Ганаровых грамат супрацоўнікам архіва.
3. Віншаванне архівістам прадстаўніком Пракуратуры Гродзенскай вобласці