Аб удзеле маладых спецыялістаў установы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» ў III сямейна-патрыятычным фестывалі «Час»

27 верасня 2025г. супрацоўнік аддзела ўліку і забеспячэння захаванасці дакументаў Вікторыя Рудэнка ў складзе дэлегацыі Гомельскай вобласці прыняла ўдзел у III сямейна-патрыятычным фестывалі «Час», арганізаваны РГА «Белая Русь». Фестываль быў арганізаваны на базе Мінскага ДТСААФ імя двойчы героя Савецкага Саюза С.І.Грыцаўца.

Фестываль быў напоўнены атмасферай хатняга цяпла і аб’яднаў больш за 700 гасцей рознага ўзросту з усіх куткоў краіны. Удзельнікі ўсклалі кветкі да мемарыяла герояў-лётчыкаў.

Фестываль адкрыў старшыня РГА «Белая Русь», міністр адукацыі Андрэй Іванец, які адзначыў важнасць пераемнасці пакаленняў і ўмацавання інстытута сям’і.

Выступленне першай беларускай касманаўткі Анастасіі Лянковай стала адным з яркіх момантаў фестывалю. Яна цікава і даступна распавяла пра важнасць касмічных даследаванняў.

Працягнуўся фестываль захапляльным авіяшоу, выступленнем кінолагаў і рознымі майстар-класамі.

 

1-3. Вікторыя Рудэнка на сямейна-патрыятычным фестывалі «Час»